Украінская выведка знайшла вайскоўцаў РФ, якія з танкаў расстрэльвалі лякарню ў Трасцянцы
- 20.05.2022, 15:16
Злачынцаў пакараюць.
Супрацоўнікі ДБР паведамілі аб падазрэнні двум вайскоўцам 1 танкавага палка 2 гвардзейскай Таманскай мотастралковай дывізіі, якія фактычна ва ўпор расстралялі памяшканне Трасцянецкай раённай лякарні.
Аб гэтым паведамляюць у ДБР.
«Паводле інфармацыі следства, у сакавіку, падчас акупацыі Трасцянца, захопнікі ачапілі некалькімі танкамі мясцовую лякарню і падступна адкрылі агонь па медыцынскай установе. ДБР устанавіла, што каманду прыцэльнага агню з 125-мм гарматы аддаў камандзір танка Т-72, нарадзінец Рэспублікі Татарстан Смірноў. Яму, а таксама наводчыку-аператару Айнуру Мухаметжанаву, пастаўлена ў вядомасць аб падазрэнні ў парушэнні законаў і звычаяў вайны (ч.1 арт.438 КК Украіны)», - гаворыцца ў паведамленні.
Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 12 год. Следства прадаўжаецца, падазрэнні экіпажу іншага танка будуць абвешчаныя ў хуткім часам. Усе злачынцы будуць ідэнтыфікаваныя і панясуць суровае пакаранне.