BE RU EN

СМІ: УСУ маглі затапіць яшчэ адзін расейскі карабель падчас баёў за Змяіны

  • 20.05.2022, 12:59

Гаворка ідзе пра выведвальнае судна «Экватар».

УСУ маглі затапіць разведвальны карабель акупантаў падчас баёў за Змяіны, піша УНИАН.

Журналісты, даследчыкі вайны, звярнулі ўвагу на тое, што ў РФ развіталіся са старшым матарыстам электрамеханічнай баявой часткі СРЗК «Экватар» - старшым матросам Хатажукавым Муратам Хусеновічам.

Адзначаецца, што старшы матрос СРЗК «Экватар» загінуў 7 траўня 2022 года - ён удзельнічаў у так званай «спецыяльнай вайсковай аперацыі», у тым ліку ў «абароне стратэгічна важнага аб'екта ў Чорным моры - выспы Змяіны».

Не выключана, што падчас баёў за Змяіны той жа «Bayraktar TB2» мог, як мінімум, пашкодзіць разведвальны карабель акупантаў, што не можа не радаваць.

Апошнія навіны