BE RU EN

Фермапілы Еўропы

  • 20.05.2022, 12:32

Вайна павінна завяршыцца поўным аднаўленнем тэрыторый Украіны.

Расейская вайна павінна завяршыцца поўным аднаўленнем тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны. Бо Украіна абараняе не толькі сябе, краіна з'яўляецца Фермапіламі Еўропы.

Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

«Вайна павінна завяршыцца поўным аднаўленнем тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны, гэта значыць нашай перамогай. Нашай агульнай з цывілізаваным светам перамогай. Сёння Украіна абараняе не толькі сябе. Украіна сёння - гэта Фермапілы Еўропы», - напісаў ён.

Адзначым, што Фермапілы - гэта вузкі праход паміж гарой Этай і паўднёвым берагам заліва Маліякоса з Фесаліі ў Лакрыду ў Грэцыі. Больш вядомы бітвай падчас грэка-персідскай вайны з удзелам 300 спартанцаў.

Нагадаем, раней прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна несумненна пераможа ў вайне з Расеяй і здабудзе незалежнасць. Аднак кошт гэтага - дзясяткі тысяч жыццяў тых, хто быў забіты акупантамі.

Апошнія навіны