BE RU EN

Ратавальнікі Энэргадара выйшлі на маштабны пратэст супраць акупантаў

  • 20.05.2022, 10:36

Напярэдадні рашысты выкралі начальніка мясцовай пажарнай адзінкі.

У акупаваным Энэргадары (Запарожская вобласць) ратавальнікі мясцовай пажарнай адзінкі выйшлі на маштабны пратэст праз выкраданне расейцамі начальніка пажарна-выратавальнага атрада Віталя Траяна.

Пра гэта піша мэр горада Віталь Арлоў у сваім Тэлеграм-канале, публікуючы відэа з месца падзей.

На кадрах бачна, што ратавальнікі ездзілі па горадзе з уключанымі сірэнамі, а затым спыніліся каля пажарнай часці.

Як паведамляюць мясцовыя жыхары, акупанты прыгналі ў горад вайсковую тэхніку з Запарожскай АЭС для разгону пратэстоўцаў.

Пра выкрадання Віталя Траяна стала вядома 18 траўня. Апоўдні акупанты прыехалі ў пажарную частку ГПСЧ-13 і правялі ператрус у Траяна. Пасля чаго апячаталі кабінет і вывезлі яго ў невядомым кірунку. «Як мяркуюць работнікі, акупанты прапаноўвалі кіраўніку атрада пачаць працу пад сцягамі РФ», – пісаў напярэдадні гарадскі галава.

Апошнія навіны