BE RU EN

Байцы УСУ «прызямлілі» расейскі Су-34 у раку Аскол на Харкаўшчыне

  • 20.05.2022, 9:55

Пілотаў ужо шукаюць.

Украінскія вайскоўцы збілі расейскі Су-34. Самалёт упаў у раку Аскол непадалёк ад Падлімана часова акупаванай Бароўскай абшчыны Харкаўскай вобласці.

У пасялковай радзе адзначылі, што пілотам самалёта ўдалося катапультавацца. Баявыя дзеянні на тэрыторыі абшчыны пакуль не вядуцца, але захопнікі ўсё роўна нясуць страты. Учора ўкраінскія абаронцы збілі ў небе варожы Су-34.

«Учора над суседнім Куп'янскім раёнам быў збіты варожы самалёт Су-34, які ўпаў у Аскол непадалёк ад Падлімана. Пілотам варожага знішчальніка, на жаль, удалося катапультавацца», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны