BE RU EN

У ЗША абмяркоўваюць пастаўкі Украіне магутных супрацькарабельных ракет

  • 19.05.2022, 21:08

Для разблакавання марскіх портаў.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША працуе над магчымасцю перадачы Украіне сучасных супрацькарабельных ракет. У ЗША мяркуюць, што гэта дапаможа патапіць расейскія вайсковыя караблі ды разблакаваць марскія порты.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле звестак крыніц агенцтва ў Белым доме і Кангрэсе, гаворка ідзе аб магчымасці перадаць украінскім вайскоўцам два тыпы магутных супрацькарабельных ракет. Гаворка ідзе аб ракетах Harpoon вырабу Boeing і Naval Strike Missile кампаній Kongsberg і Raytheon Technologies.

Суразмоўцы выдання адзначылі, што абмяркоўваецца альбо дырэктыўныя пастаўкі ва Украіну гэтых ракет, альбо праз еўрапейскага хаўрусніка, які мае ў наяўнасці гэтыя тыпы зброі.

Аднак для перадачы Украіне гэтых ракет ёсць некалькі праблем. Адна з іх - гэта абмежаваная даступнасць платформ для старту з берага - тэхнічна складаны варыянт. Як заявілі суразмоўцы агенцтва, збольшага гэтыя ракеты марскога базавання.

ЗША працуюць над развязаннем гэтай ды іншых праблем, заявілі крыніцы выдання. З іхных слоў, адным спосабам можа стаць зняцце стартавай устаноўкі з амэрыканскага карабля.

Апошнія навіны