BE RU EN

Нямеччына выдасць блізу мільярд еўраў бюджэтнай падтрымкі для Украіны

  • 19.05.2022, 20:02

Пра гэта заявіў міністр фінансаў Нямеччыны.

Нямеччына падтрымае Украіну кароткатэрміновай бюджэтнай падтрымкай сумай блізу мільярда еўраў. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Нямеччыны Крысціян Лінднер у чацвер на сустрэчы міністраў фінансаў G7 у Петэрсбэргу паблізу Бона.

Пра гэта паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на Spiegel.

Размова ідзе аб грантах, якія павінны выплачвацца з бюджэту на 2022 год без стварэння дадатковай запазычанасці. Сродкі будуць накіраваныя на забеспячэнне дзеяздольнасці разбуранай вайной Украінскай дзяржавы.

Са слоў Лінднэра, іншыя краіны G7 таксама хочуць прыняць удзел у гэтым працэсе. Напрыклад, Злучаныя Штаты хочуць мабілізаваць 7,5 мільярда даляраў.

Са звестак нямецкага Мінфіна, на тры месяцы Украіна папрасіла дапамогі сумай блізу 5 млрд. еўрў за месяц.

Аднак пасля гэтага часу можа спатрэбіцца дадатковая падтрымка.

Апошнія навіны