BE RU EN

Еўрапарламент падтрымаў стварэнне трыбунала, які будзе судзіць РФ за ваенныя злачынствы

  • 19.05.2022, 18:31

Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Украіны.

Краіны-сябры Еўрапарламента падтрымалі рэзалюцыю аб стварэнні трыбуналу для ваенных злачынстваў Расеі супраць Украіны. Міністр замежных спраў Украіны Дмытро Кулеба прывітаў адпаведную пастанову.

Аб гэтым піша РБК-Украина са спасылкай на Twitter-старонку Кулебы.

"Выказваем падзяку сябрам Еўрапарламента, якія падтрымалі рэзалюцыю, што заклікае ЕЗ падтрымаць стварэнне спецыяльнага трыбунала аб злачынстве агрэсіі супраць Украіны і даць яму неабходныя рэсурсы і падтрымку. У той жа час мы прыцягнем расейскае кіраўніцтва да адказнасці", - піша міністр.

Апошнія навіны