BE RU EN

Банкі Казахстана адмаўляюцца пералічваць грошы беларускім кампаніям

  • 19.05.2022, 15:48

Санкцый баяцца нават так званыя партнёры па ЕАЭС.

У беларускіх прыватных прадпрыемстваў узніклі праблемы з пералікам грошай з казахстанскіх банкаў, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін. Аб гэтым піша «Смартпресс».

«Даслоўна ўчора мы атрымалі інфармацыю, што пачаліся праблемы з пералікам з казахстанскіх банкаў на беларускія малыя прадпрыемствы нават у расейскіх рублях. Гэта зусім новая сітуацыя для нас, якую трэба асэнсаваць», - паведаміў ён.

Са слоў Калініна, у Беларусі планавалі, што змогуць праводзіць міжнародныя разлікі праз банкі Казахстана.

«І банкі спачатку сказалі нам, што ўсё будзе выдатна - а цяпер мы атрымліваем адмову ад іх. Мы хацелі праз Казахстан разлічвацца ў еўрах, а цяпер немагчыма правесці нават расейскія рублі», - адзначыў старшыня БСП.

Ён адзначыў, што размова ідзе пакуль аб «частцы казахстанскіх банкаў». «Яны баяцца патрапіць пад санкцыі. Ім свая кашуля бліжэй да цела», - дадаў Калінін.

Апошнія навіны