BE RU EN

Еўрапарламент прагаласаваў за санкцыі супраць экс-канцлера Нямеччыны Шродэра

  • 19.05.2022, 15:32

Пад абмежаванні патрапілі яшчэ некалькі палітыкаў, якія займалі пасады ў расейскіх кампаніях.

Еўрапарламент прагаласаваў за ўвядзенне санкцый супраць экс-канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра (СДПГ). Рэзалюцыю з заклікам да ЕЗ падтрымала пераважная большасць дэпутатаў.

Пра гэта паведамляе Die Welt.

У рэзалюцыі Еўрапарламента зазначаецца, што Шродэр прадаўжае дзейнічаць у інтарэсах расейскіх энэргетычных кампаній, такіх як «Раснафта». У тэксце таксама змяшчаецца заклік да краін ЕЗ пашырыць спіс асоб, якія падпадаюць пад абмежаванні, за кошт еўрапейскіх чальцоў праўлення буйных холдынгаў і палітыкаў, якія прадаўжаюць атрымліваць грошы з Расеі.

Акрамя Шродэра ў рэзалюцыі згадваецца былыя кіраўнікі ўрадаў, у тым ліку Вольфганг Боўл (Аўстрыя) і Франсуа Фіён (Францыя). Яны нядаўна звольніліся са сваіх пастоў у расейскіх кампаніях.

Нагадаем, раней Герхард Шродэр заявіў, што не шкадуе аб сваёй пазіцыі ў дачыненні да Расеі, нягледзячы на распачатую Масквой вайну ва Украіне.

Адзначым, Шродэр быў канцлерам Нямеччыны з 1998 да 2005 года. Затым ён лабіяваў у ЕЗ інтарэсы трубаправоднай кампаніі Nord Stream, расейскага «Газпрома» і энэргетычнай кампаніі «Раснафта».

Апошнія навіны