BE RU EN

«Ваш груз 200 чакае»: Украінская чыгунка прапанавала РФ забраць сотні цел расейскіх жаўнераў

  • 19.05.2022, 14:54

Яны ўжо тры месяцы захоўваюцца ў рэфрыжэратарных вагонах.

Украінская чыгунка («Укрзалізніца») заявіла, што ўжо трэці месяц захоўвае сотні целаў расейскіх жаўнераў у рэфрыжэратарных вагонах і гатовая перадаць іх РФ.

«Укрзалізніца» ў адпаведнасці з нормамі гуманітарнага права ўжо трэці месяц захоўвае сотні целаў расейскіх жаўнераў у рэфрыжэратарных вагонах, каб вярнуць маці і жонкам», - гаворыцца ў паведамленні.

Кампанія таксама звярнулася да расейцаў.

«Мы ведаем, што вы гэта чытаеце. Ваш груз «200» чакае», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны