BE RU EN

СБУ затрымала брата Алега Царова

  • 19.05.2022, 14:11

Ён спрабаваў арганізаваць дыверсіі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны.

Служба бяспекі Украіны затрымала брата адыёзнага прарасейскага палітыка Алега Царова пры спробе арганізаваць дыверсіі ва ўсходніх рэгіёнах, паведамляе nv.ua.

Вайна Расеі супраць Украіны - галоўныя падзеі 19 траўня

Паводле інфармацыі ўкраінскай спецслужбы, зламыснік спрабаваў арганізаваць дыверсійную дзейнасць у Днепрапятроўскай вобласці.

Пасля поўнамаштабнага ўварвання ён быў упэўнены ў хуткай перамозе Расеі, чакаў акупацыі рэгіёна і абяцанай яму пасады кіраўніка Днепрапятроўскай АДА.

Калі спадзяванні на бесперашкодны прыход расейцаў не апраўдаліся, ён стаў атрымліваць указанні ад сваіх куратараў. Прынамсі, яго задачай было дэстабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне за кошт правядзення серыі выбухаў на аб'ектах транспартнай і крытычнай інфраструктуры.

Супрацоўнікі СБУ ўстанавілі за ім кантроль яшчэ на першасным этапе падрыўной дзейнасці і прадухілілі наступствы.

Падчас вобыскаў праваахоўнікі знайшлі ў сховішчы зброю і боепрыпасы, тратылавыя шашкі для ўчынення дыверсій, банкаўскія карткі і пашпарты грамадзяніна Расеі.

Паводле звестак следства, брат Царова пражываў у Дняпры з часоў Рэвалюцыі Годнасці. Пры гэтым ён не падзяляў грамадскія настроі і жадаў вяртання прэзідэнта, якога ён ведаў асабіста, і пры якім ягоны сваяк быў уплывовай асобай.

Усе гэтыя гады ён вёў ціхі і непрыкметны лад жыцця, а таксама падтрымліваў актыўную сувязь з братам, які хаваўся на тэрыторыі Расеі.

Цяпер фігуранту абвясцілі аб падазрэнні паводле арт.113 (дыверсія) Крымінальнага кодэкса. Найбліжэйшым часам плануецца абранне яму меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Апошнія навіны