BE RU EN

Кітайскія медыкі назвалі просты прыродны сродак для вывядзення шлакаў з арганізма

  • 19.05.2022, 12:49

Гэтыя «лекі» можна знайсці на любым лецішчы.

Кітайскія медыкі агучылі вынікі сваіх даследаванняў, мэтай якіх было выявіць - якія расліны і караняплоды, ужытыя ў ежу, лепш за ўсё выводзяць з арганізма шлакі і таксіны, пішуць расейскія СМІ.

Безумоўным лідарам гэтага рэйтынгу сталі маладыя парасткі радыскі і рэдзькі. Вялікая колькасць антыаксідантаў у іх складзе дапамагае наладжваць мікрафлору кішэчніка, ратуе ад запораў і болевых адчуванняў у жываце.

Багатыя жалезам, кальцыем, фоліевай кіслатой, фосфарам, вітамінамі С, А, тыямінам і харчовымі валокнамі парасткі рэдзькі і радыскі паляпшаюць метабалізм, папаўняюць дэфіцыт жалеза, а таксама валодаюць мачагонным, антыбактэрыйным і проціцынготным дзеяннем.

Увогуле, такі просты і немудрагелісты прадукт цалкам чысціць арганізм ад розных шлакаў і ў цэлым значна яго аздараўляе.

Апошнія навіны