BE RU EN

У Энэргадары раптам успыхнуў «любімы» гатэльны комплекс акупантаў

  • 19.05.2022, 11:56

Будынак быў заселены расейскімі захопнікамі і калабарантамі.

Раптоўны пажар успыхнуў у гатэльным комплексе ў Энэргадары Запарожскай вобласці. Катэдж аблюбавалі расейскія акупанты і калабаранты.

Пра гэта паведаміў гарадскі кіраўнік Энэргадара Дзмітрый Арлоў у Telegram-канале.

Адзначаецца, што ўзгаранне адбылося ў трохпавярховым катэджы «Сасновы бор», які захапілі расейцы.

«Як стала вядома былы дэпутат ад АПЗЖ Андрэй Шэўчык і ягоны прызначаны намеснік з Макееўкі падчас ператварэння гатэльнага комплексу ў сваю рэзідэнцыю не справіліся з напружаннем. У адным з памяшканняў адбыўся пажар», - гаворыцца ў паведамленні.

Узгаранне ліквідавалі падраздзяленні Дзяржаўнай службы надзвычайных здарэнняў.

«Нават дзеці ведаюць, што з агнём жарты дрэнныя! Але гэта не пра оркаў! Яшчэ раз падкрэсліваем: Неасцярожнае абыходжанне з агнём і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі можа прывесці да трагічных выпадкаў, не сумяшчальных з жыццём. Асабліва гэта актуальна падчас вайны», - пажартаваў Арлоў.

Апошнія навіны