BE RU EN

Палітвязняў Аўтуховіча і Гундара наважылі вярнуць на судзілішча

  • 19.05.2022, 11:43

Напярэдадні іх выдалілі «за парушэнні».

У чацвер у Горадні ў турме працягнуўся гучны судовы працэс над Мікалаем Аўтуховічам і групай з 11 чалавек, якіх абвінавачваюць паводле шматлікіх артыкулаў КК («здрада дзяржаве», «стварэнне злачыннай арганізацыі», «акт тэрарызму» і г.д.), паведамляе euroradio.fm.

Суд наважыў вярнуць у залу Аўтуховіча і Уладзіміра Гундара. Напярэдадні іх выдалілі «за парушэнні». 19 траўня агучваюцца абвінавачванні.

Былога палітвязня, «афганца», прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча затрымалі напрыканцы 2020-га. Паводле версіі следства, ён быў арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў, рыхтавала новыя акцыі.

З усіх фігурантаў справы статус палітвязня мае толькі Гундар. У траўні 2021-га ён быў асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму за «гвалт або пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі».

Апошнія навіны