BE RU EN

У Расеі пачалі выпускаць размаляваныя дамавіны

  • 19.05.2022, 11:15

І лагатып са слоганам для іх зрабіла студыя вядомага расейскага дызайнера Арцемія Лебедзева.

Студыя расейскага дызайнера Арцемія Лебедзева распавяла, што дапамагла распрацаваць лагатып і рэкламныя слоганы для вытворцы размаляваных трун, піша «Фокус»:

«Магілы снегам завеяла,

гучыць журботны Бах.

А нам утульна і цёпла

у дызайнерскіх дамавінах».

Так абвяшчае слоган, прапанаваны студыяй вядомага дызайнера стваральнікам аўтарскіх трун.

У самой кампаніі-вытворцы кажуць, што ім надакучыла «сутыкацца з безгустоўнасцю» нявартай укаханага нябожчыка.

Яны прапануюць труны яркіх расфарбовак і сучасных дызайнаў.

Апошнія навіны