BE RU EN

«Санта Брэмар» спыніла пастаўкі сёмгі ў Расею

  • 19.05.2022, 10:42

У прадпрыемства пачаліся праблемы праз санкцыі.

Спыненне паставак нарвежскай сыравіны вымусіла найбуйнейшага беларускага перапрацоўшчыка рыбы спыніць продажы сёмгі ў Расеі. Пра гэта піша «КоммерсантЪ».

Расейская газета вывучыла анлайн-вітрыны расейскіх крам і выявіла адсутнасць у асартыменце сёмгі пад маркай «Рускае мора», якую пастаўляла беларускае СП «Санта Брэмар». У буйных сетках выданню пацвердзілі спыненне паставак сёмгі і фарэлі пад брэндам беларускага вытворцы.

Паводле інфармацыі прадстаўнікоў сеткі «Лента», ад яго было атрыманае апавяшчэнне аб складанасцях з адгрузкамі праз недахоп сыравіны. Сітуацыя можа змяніцца ў чэрвені. У іншай сетцы пацвердзілі скарачэнне асартыменту «Рускага мора», але там звязалі гэта з ростам коштаў.

У самім «Санта Брэмар» на пытанні «Коммерсанта» не адказалі. Выданне мяркуе, што ў беларускага перапрацоўшчыка ўзніклі праблемы з атрыманнем нарвежскай сыравіны пасля нападу Расеі на Украіну.

Апошнія навіны