Калі акупанты ва Украіне «выдыхнуцца»: прагноз вайсковага экспэрта
- 19.05.2022, 10:41
Расейскія падраздзяленні моцна стомленыя і знясіленыя.
Войскі расейскіх акупантаў ва Украіне канчаткова «выдыхнуцца» (у першую чаргу ў Ізюмскім кірунку) ужо праз некалькі дзён.
Такое меркаванне выказаў у чарговым каментары Украина 24 вядомы вайсковы экспэрт Алег Жданаў.
Наступальныя дзеянні немагчыма весці месяц запар без перадышкі - неабходна перыядычна займацца папаўненнем рэзерваў, кажа спецыяліст.
Са слоў Жданава, войскі расейскіх акупантаў, якія знаходзяцца на ўкраінскай тэрыторыі, моцна стомленыя і знясіленыя.
«Мой аналіз сведчыць аб тым, што яшчэ тры-чатыры дні, і расейскія войскі выдыхнуцца нават у Ізюмскім кірунку. Немагчыма месяц запар весці наступальныя дзеянні, трэба папаўняць рэзервы і папаўняць страты. А такога папаўнення няма», - сказаў ён.
Жданаў адзначыў, што камандаванне ўкраінскіх войскаў своечасова злавіла момант знясілення сіл ворага і контрударам збіла патэнцыял акупантаў да наступу.