BE RU EN

Расейскія войскі панеслі вялізныя страты ў людзях і тэхніцы: агучаныя новыя звесткі

  • 19.05.2022, 10:38

Найбольшыя страты ворагу нанеслі на Славянскім, Крыварожскім і Запарожскім кірунках.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Расея страціла ўжо 28500 сваіх вайскоўцаў. Таксама было знішчана 595 артылерыйскіх сістэм.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

Агульныя баявыя страты ворага з 24/02 да 19/05 арыентыровачна складаюць

асабовага складу - амаль 28500 (+200) чалавек ліквідавана,

танкаў - 1254 (+3) адзінкі,

баявых браніраваных машын - 3063 (+20) адзінкі,

артылерыйскіх сістэм - 595 (9) адзінак,

РСЗА - 199 (+0) адзінак,

сродкі СПА - 93 (+2) адзінкі,

самалётаў - 203 (1) адзінкі,

гелікаптэраў - 167 (+0) адзінак,

БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню - 455 (+14),

крылатыя ракеты - 103 (1),

караблі / катары - 13 (+0) адзінак,

аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў - 2157 (+20) адзінак,

спецыяльная тэхніка - 43 (+0).

У Генштабе дадаюць, што найбольшыя страты ворага за мінулы дзень назіраліся на Славянскім, Крыварожскім і Запарожскім кірунках.

Апошнія навіны