BE RU EN

Лідар ДДТ Юрый Шаўчук звярнуўся са смелай прамовай да расейцаў

  • 19.05.2022, 8:04

Музыка выступіў на канцэрце ва Уфе.

Расейскі рок-музыка, паэт-песеннік і лідар гурта ДДТ Юрый Шаўчук адкрыта выказвае сваю антываенную пазіцыю і асуджае палітыку Пуціна. Гурт адмаўляецца выступаць на «Z-канцэртах», а іх канцэрт у Цюмені быў скасаваны праз нежадання выступаць у зале з рашысцкай сімволікай.

Тым часам музычны калектыў прыняў пастанову не скасоўваць гастролі, і працягвае выступаць, пакуль іх не забаранілі, як раней у 80-ых гадах. На сваіх канцэртах Шаўчук імкнецца усяліць у сваю аўдыторыю хоць кроплю розуму.

Так, на канцэрце ва Уфе, які адбыўся 18 траўня, артыст са сцэны звярнуўся да слухачоў з кароткай, але вельмі ёмістай прамовай, піша glavred.info.

«Радзіма, сябры, - гэта не [зад - нецэнз.] прэзідэнта, які трэба ўвесь час мусоліць, цалаваць. Радзіма - гэта бабуля жабрачка на вакзале, якая прадае бульбу. Вось гэта - Радзіма», - паведаміў ён.

Відэаролік са словамі лідара ДДТ хутка разляцеўся па сеціве, аднак яго першакрыніцу пакуль устанавіць не ўдалося. Раней ён з'явіўся на адной са старонак у Twitter.

Апошнія навіны