BE RU EN

У пінскім Еўраопце прадавалі расейскія агуркі з двухразовым перавышэннем нітратаў

  • 18.05.2022, 21:19

Рэшткі партыі канфіскавалі.

У пінскай краме сеткі "Еўраопт" прадавалі агуркі, у якіх утрыманне нітратаў было перавышанае ў два разы, паведамляе Медыя-Палессе са спасылкай на вынікі праверкі, праведзенай цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі.

У час правядзення адбору спробаў харчовай прадукцыі на лабараторнае даследаванне былі ўзятыя свежыя агуркі, вырашчаныя ў адкрытым грунце ў пасёлку Азёрны пад Саранскам. Іх спакавалі 30 красавіка. У Беларусі партыю агуркоў, вагой 16 кг, прывезлі ў краму "Еўраопт" у вёсцы Пінкавічы.

Згодна з пратаколам даследаванняў, у агурках было больш як у 2 разы перавышанае ўтрыманне нітратаў. Пры нарматыўным значэнні – не больш за 400 мг/кг фактычнае ўтрыманне нітратаў склала 951 ± 92,44 мг/кг.

Было вынесенае прадпісанне пра канфіскацыю рэшты партыі агуркоў агульнай вагой 3,278 кг.

Апошнія навіны