BE RU EN

Галоўрэд газеты «Беларусы і рынак» выйшаў на волю пасля допыту ў КДБ

  • 18.05.2022, 18:07

На волю таксама выйшла бухгалтарка газеты.

Андрэй Александровіч, галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак», выйшаў на волю пасля допыту ў КДБ. Ён прызнаны сведкам паводле крымінальнай справы аб распальванні нацыянальнай варожасці, распачатай супраць дырэктара газеты Канстанціна Залатых, паведамляе «БіР».

На волю таксама выйшла бухгалтарка газеты Юлія Кахно.

«Беларусы і рынак» – найстарэйшае незалежнае эканамічнае выданне ў краіне. Сёння да ягонага кіраўніцтва прыйшлі супрацоўнікі КДБ.

Апошнія навіны