BE RU EN

Ужо два расейскія чэмпіёны ў «танкавым біятлоне» ліквідаваныя ва Украіне

  • 18.05.2022, 17:36

Украінскія абаронцы прадаўжаюць знішчаць ворагаў.

У сераду, 18 траўня, стала вядома аб знішчэнні ва Украіне расейскага акупанта, малодшага сяржанта войска РФ Сяргея Броннікава. Ён быў камандзірам танка.

У 2016 годзе Броннікаў стаў чэмпіёнам свету ў «танкавым біятлоне», удакладняе Цензор.НЕТ са спасылкай на BBC.

Мінабароны Расеі сцвярджае, што «танкавы біятлон» вынайдзены летам 2013 года міністрам абароны Сяргеем Шайгу. Спаборніцтвы з удзелам танкістаў з саюзных Расеі краін, напрыклад - Кітая і Кубы, праводзяцца штогод на палігоне ў Маскоўскай вобласці.

Сэнс спаборніцтваў у тым, што экіпажы танкаў ездзяць па колу і страляюць па мішэнях, пераадольваючы перашкоды.

Нагадаем, раней стала вядома аб ліквідацыі яшчэ аднаго чэмпіёна свету ў танкавым біятлоне, а менавіта Бато Басанава. Ён перамог у гэтых спаборніцтвах у 2021 годзе.

Апошнія навіны