BE RU EN

Беларусы не змогуць загружаць або абнаўляць платныя дадаткі ў Play Store

  • 18.05.2022, 17:23

Бясплатныя прыкладанні застануцца даступнымі.

Google заблакавала магчымасць загрузкі платных дадаткаў і іх абнаўлення для карыстальнікаў з Беларусі, паведамляецца ў карпаратыўным блогу кампаніі.

Бясплатныя прыкладанні застануцца даступнымі ў Play Store.

У Google падкрэслілі, што сітуацыя «хутка мяняецца» і рэкамендавалі беларускім карыстальнікам перыядычна зазіраць у карпаратыўны блог кампаніі па актуальную інфармацыю, інфармуе zerkalo.io.

Нагадаем, 10 сакавіка Google заблакавала магчымасць аплаты падпісак, пакупкі прыкладанняў і ўнутрыгульнявых лічбавых тавараў карыстальнікам Android з Расеі ў сувязі з санкцыямі.

З 5 траўня кампанія перастала размяшчаць у фірмовай краме новыя платныя прыкладанні, створаныя расейскімі распрацоўнікамі, і абнаўленні да ўжо існых.

У адрозненне ад расейцаў беларускія карыстальнікі пакуль могуць здзяйсняць унутраныя пакупкі і афармляць падпіскі ў бясплатных дадатках.

Апошнія навіны