BE RU EN

КДБ затрымаў дырэктара газеты «Белорусы и рынок»

  • 18.05.2022, 14:47

Таксама затрыманая бухгалтарка выдання.

Сёння КДБ затрымаў дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых. Таксама затрыманая бухгалтарка выдання Юлія Кахно. З галоўным рэдактарам газеты Андрэем Аляксандравічам няма сувязі, паведамляе «Еўрарадыё».

Са слоў жонкі Залатых, яму інкрымінуюць артыкул 130 КК Беларусі - «распальванне нацыянальнай варожасці». У яго канфіскаваны ноўтбук і сродкі сувязі. Прыкладна гадзіну таму дырэктар газеты «Белорусы и рынок» у суправаджэнні траіх следчых зайшоў у рэдакцыю выдання.

Апошнія навіны