BE RU EN

Сілы ўкраінскай СПА збілі яшчэ адзін расейскі самалёт

  • 18.05.2022, 17:02

Відэафакт.

Сілы супрацьпаветранай абароны Украіны 18 траўня збілі яшчэ адзін расейскі вайсковы самалёт. Пра гэта 57-я асобная мотапяхотная брыгада імя кашавога атамана Косці Гардзіенкі паведаміла ў Facebook.

«Паводле інфармацыі штаба 57 асобнай мотапяхотнай брыгады, 18 траўня падраздзяленне супрацьпаветранай абароны збіла расейскі вайсковы самалёт», – паведамілі ў брыгадзе.

Допіс суправаджалі відэа, на якім бачны палёт двух самалётаў і праца СПА, а таксама падбіты самалёт. Якое менавіта паветранае судна збілі ўкраінскія вайскоўцы і дзе гэта адбылося, не ўдакладняецца.

Апошнія навіны