Падзенне беларускай эканомікі паскараецца
- 18.05.2022, 9:57
Асноўны "ўнёсак" у скарачэнне ВУП унесла апрацоўчая прамысловасць.
За чатыры месяцы гэтага года ВУП Беларусі скараціўся на 2,1 адсотка. Калі параўноўваць з красавіком мінулага года, то падзенне складзе 6,5%, піша belmarket.by.
З папярэдніх ацэнак Белстата, валавы ўнутраны прадукт склаў 57,39 млрд рублёў, скараціўшыся за студзень-красавік на 2,1%. У гадавым вылічэнні ВУП скарачаецца ўжо тры месяцы запар.
Асноўны ўнёс у скарачэнне валавога прадукту ўнесла апрацоўчая прамысловасць - мінус 2,8 адосткавыя пункты. Агулам прамысловая вытворчасць у красавіку ўпала на 10,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Таксама ціск на эканоміку меў гандаль - мінус 1,8 п.п. Яго дададзеная вартасць скарацілася на 20 адсоткаў.
У красавіку паказалі мінус амаль усе галіны эканомікі: і сельская гаспадарка, і інвестыцыі, і транспарт.