BE RU EN

FAZ: У ЕЗ распрацавалі план пасляваеннага аднаўлення Украіны

  • 17.05.2022, 21:05

Яго прымуць заўтра.

Еўрапейская камісія распрацавала план аднаўлення Украіны пасля завяршэння вайны з Расеяй. Дакумент павінен атрымаць ухвалу ЕЗ ужо заўтра, 18 траўня.

Пра гэта паведамляе нямецкае выданне FAZ.

Нямецкае выданне атрымала ў сваё распараджэнне дакумент з планам узнаўлення Украіны, які будзе разглядацца на заўтрашнім паседжанні Еўракамісіі.

У гэтым дакуменце, як адзначае FAZ, падрабязна абмяркоўваецца, з якой складанай задачай сутыкнецца міжнародная супольнасць, і між іншым Еўразвяз, пасля заканчэння вайны РФ супраць краіны.

Апошнія навіны