BE RU EN

Палітзняволеную Таццяну Астроўскую вызвалілі з-пад варты пад падпіску

  • 17.05.2022, 20:13

Яна з'яўляецца валанцёркай «Краіны для жыцця».

Яшчэ адна валанцёрка «Краіны для жыцця», Таццяна Астроўская, вызваленая з-пад варты. Ёй змянілі артыкул абвінавачання і 6 траўня вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе, паведамляе ў фэйсбуку Марына Касінерава.

Сёння стала вядома, што мера стрымання была змененая для валанцёркі «Краіны для жыцця» Юліі Сырых. Ёй перакваліфікавалі артыкул на мякчэйшы і вызвалілі пад падпіску. Першапачаткова жанчыну абвінавачвалі ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-2 КК Беларусі).

Абедзве палітзняволеныя былі затрыманыя ў ліпені 2021 года.

Апошнія навіны