BE RU EN

Песня года ў РФ страціла палову артыстаў

  • 17.05.2022, 19:24

Будучыня фестывалю пад пытаннем.

Пад пагрозай зрыву ў Расеі выявіўся тэлевізійны фестываль Песня года. Пра гэта заявіў расейскі музычны крытык Павел Рудчанка ў інтэрв'ю расСМІ.

З ягоных слоў, прычынай стала тое, што РФ палічыла «за непажаданых» мноства артыстаў з Украіны. Як вядома, на працягу апошніх некалькіх гадоў у мерапрыемстве актыўна ўдзельнічалі зоркі ўкраінскага шоўбізнэсу. Між іншым, Сафія Ратару, Валер Меладзэ, Вера Брэжнева, Іван Дорн і іншыя.

Аднак праз тое, што гэтыя артысты прынялі антываенную пазіцыю і асудзілі крывавыя дзеянні Крамля, у Расеі іх больш бачыць не жадаюць.

«Валер Меладзэ, Насця і Патап, Вера Брэжнева, Сафія Ратару, Іван Дорн. Гэта артысты, якіх мы добра ведаем, але якія паказалі сваю пазіцыю супраць нашай краіны, улады, людзей», - сказаў Рудчанка.

З ягоных слоў, апошнім часам Песня года трымалася на ўкраінскіх артыстах. Таму ў 2022 годзе, пасля ўварвання РФ ва Украіну, на мерапрыемстве, магчыма, выступаць не будзе каму.

Сваю думку наконт гэтага выказала і вядучая фестывалю Лера Кудраўцава.

«Я нават не разумею, ці будзе гэты фестываль сёлета. Звычайна запіс Песні года адбываецца ў снежні. Калі, дай Бог, скончыцца да гэтага часу «спецаперацыя» (вайна Расеі супраць Украіны - рэд.), то напэўна фестываль будзе, калі не, то правядзенне фестывалю пад пытаннем», - патлумачыла Кудраўцава.

Між тым, Рудчанка дадаў, што замест вядоўца мерапрыемства, спевака Сяргея Лазарава, шоў, магчыма, будзе весці Аляксандр Рэва.

Адзначым, Песню года ўпершыню правялі ў СССР у 1971 годзе.

Апошнія навіны