BE RU EN

Генштаб УСУ: Беларусы папаўняюць войскі на мяжы, вучацца будаваць пераправы

  • 17.05.2022, 19:21

Раней беларускія ўлады заявілі, што баяцца нападу Украіны і NATO.

Падраздзяленні ўзброеных сіл Беларусі працягваюць выконваць задачы ўзмацнення ўкраінска-беларускай мяжы ў Берасцейскай і Гомельскай абласцях. Там жа праводзяць вайсковыя вучэнні.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

Ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь працягваюцца мерапрыемствы другога этапу праверкі баявой гатоўнасці.

У рамках названых мерапрыемстваў на адным з палігонаў праходзіць трэніроўка ў навядзенні пантоннай пераправы і фарсавання воднай перашкоды.

Захоўваецца пагроза ракетна-бомбавых удараў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па аб'ектах інфраструктуры на тэрыторыі Украіны.

Нагадаем, раней беларускія ўлады заявілі, што баяцца нападу Украіны і NATO.

Апошнія навіны