BE RU EN

Фінляндыя афіцыйна падала заяўку на ўступленне ў NATO

  • 17.05.2022, 19:15

Фотафакт.

Міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста падпісаў заяўку скандынаўскай дзяржавы на ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс.

Пра гэта паведамляе Helsingin Sanomat.

Кіраўнік МЗС паставіў подпіс пад лістом у штаб-кватэру NATO падчас спецыяльнай цырымоніі. У ім Фінляндыя пазначыла цікавасць да старту перамоў аб сяброўстве ў альянсе.

«Вось брусэльскі ліст гатовы, спадзяюся, пошта дойдзе», - з гумарам адзначыў міністр пасля падпісання заяўкі.

Раней заяўку на ўступленне ў NATO падпісала калега Хаавіста са Швецыі. Працэс уступлення абедзвюх дзяржаў у Паўночнаатлантычны альянс нібыта пачнецца 18 траўня.

Апошнія навіны