BE RU EN

Выйшла на волю палітзняволеная Вольга Дубовік

  • 17.05.2022, 19:00

Яна адбыла свой тэрмін.

На волю выйшла 45-гадовая фігурантка «справы размаляваных цюкоў з саломай» Вольга Дубовік. На днях вызваліліся іншыя асуджаныя паводле гэтай справы - палітвязні Ігар Мыслівец і Алена Дзядзюля. Усе яны адбылі свае тэрміны, паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Вікторыя Суднік 31 студзеня прызнала фігурантаў рэзананснай «справы размаляваных цюкоў з саломай» вінаватымі паводле ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства групай асоб) і прызначыла ўсім, акрамя Кацярыны Арыкі, год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — Андрэю Арыку, Максіму Дубешку, Аляксандру Бабку, Вользе Дубовік, Алене Дзядзюлі, Ігару Мысліўцу.

Кацярыну Арыку прысудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў зале суда.

На судзе стала вядома, што на поле сілавікі прыехалі з аўтаматамі, на затрыманых малявалі свастыкі, некаторых збівалі.

Апошнія навіны