BE RU EN

У Беларусі паднімуць кошты дзіцячага харчавання

  • 17.05.2022, 18:45

Кошты дазволілі падняць не вышэй за 15%.

У Беларусі найбліжэйшым часам падаражэе дзіцячае харчаванне. Спецыяльная камісія пры ўрадзе дазволіла гандлю падняць кошты гэтага тавару, паведамляе МАРГ.

«З 14 траўня суб'екты гандлю могуць павялічыць кошты дзіцячага харчавання суразмерна коштам, павышаных вытворцамі (імпарцёрамі) паводле раней дзейных пратаколаў, з захаваннем гандлёвай надбаўкі ў суме не вышэй за 15%», — удакладняюць у МАРГ.

Нагадаем, падвышаць кошты некаторых тавараў у Беларусі можна з дазволу камісіі ў пытаннях дзяржрэгулявання коштаўтварэння пры Саўміне.

Апошнія навіны