BE RU EN

Начныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі 18 траўня

  • 17.05.2022, 18:07

Прагноз.

Начныя замаразкі да мінус 2 градусаў чакаюцца ў Беларусі 18 траўня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыроды.

У сераду, 18 траўня, уначы і раніцай будзе воблачна з праясненнямі, па ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы. Сёння пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер паўночны 4—9 м/с, удзень месцамі парывы могуць дасягаць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў, у асобных раёнах па захадзе на глебе будуць замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 12-18 градусаў цяпла.

Апошнія навіны