BE RU EN

Парламент Фінляндыі прагаласаваў за ўступленне ў NATO

  • 17.05.2022, 16:18

Пасля адабрэння прэзідэнтам заяўка будзе падпісаная міністрам замежных спраў.

Парламент Фінляндыі падтрымаў уступленне краіны ў NATO. За прагаласавалі 188 дэпутатаў, супраць - восем, паведамляе yle.fi.

Пастанову аб падачы заяўкі на сяброўства ў NATO павінен адобрыць урад і вынесці на разгляд прэзідэнта Фінляндыі. Пасля адабрэння прэзідэнтам заяўка будзе падпісаная міністрам замежных спраў.

Нагадаем, сёння міністр замежных спраў Швэцыі падпісала заяўку на ўступленне краіны ў альянс.

Апошнія навіны