BE RU EN

Расейцы не змаглі прарваць мяжу Украіны на Сумшчыне

  • 17.05.2022, 16:03

Правакацыйныя абстрэлы з тэрыторыі РФ.

У Шосткінскім раёне Сумскай вобласці прарыву дзяржаўнай мяжы Украіны не зафіксавана.

Пра гэта паведаміў старшыня Сумскай абласной ваеннай адміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі.

«Удакладненая інфармацыя наконт сітуацыі ў Шосткінскім раёне. Прарыву дзяржаўнай граніцы не зафіксавана. Зрэшты, правакацыйныя абстрэлы з тэрыторыі Расеі прадаўжаюцца», - адзначыў ён.

Раней кіраўнік АУ паведаміў, што на поўначы Шосткінскага раёна прадаўжаецца бой, расейскія акупанты спрабуюць прарвацца праз мяжу.

Расейскія акупанты ўначы 15 траўня абстралялі ракетамі Сумскую вобласць. Адна з іх патрапіла ў мост праз раку Клевень у Шосткінскім раёне. Са слоў кіраўніка АВА, войскі РФ знішчылі мост, бо баяцца контрнаступлення Узброеных сіл Украіны - разбітая ворагам пераправа дазваляла перамяшчацца ў бок РФ.

Пад прыкрыццём агню на тэрыторыю вобласці спрабавалі зайсці варожыя дыверсійна-выведвальныя групы, адзначылі ў ДПСУ.

Памежнікі далі бой дыверсантам і прымусілі іх адступіць за лінію дзяржаўнай мяжы.

Апошнія навіны