BE RU EN

На волю выйшаў палітвязень, асуджаны за надпіс «Стоп Лука»

  • 17.05.2022, 15:52

Яго затрымалі 17 лютага 2022 года.

На волю выйшаў берасцейскі палітвязень Алег Якунін, паведамляюць праваабаронцы ПЦ «Вясна».

Яго затрымалі 17 лютага 2022 года. Як сцвярджала на судзе абвінавачанне, 9 лютага Якунін напісаў два выразы: «Стоп Лукашэнка» і «Стоп Лука». Камунальнікі выставілі Якуніну рахункі за гэтыя надпісы — 25,41 рубля і 54,93 рубля адпаведна за пашкоджанне маёмасці.

13 красавіка суд Ленінскага раёна Берасця прысудзіў яму тры месяцы арышту.

Якунін адбываў тэрмін у берасцейскім СІЗА №7, а сёння выйшаў на волю.

Апошнія навіны