BE RU EN

Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкі

  • 17.05.2022, 15:29

Таксама ў «чорны спіс» патрапілі памагатыя ягонага рэжыму і Дзяржкамваенпрам.

Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць 27 фізічных і юрыдычных асоб з Беларусі ў сувязі з нападзеннем Расеі на Украіну.

Паводле звестак, апублікаваных Міністэрствам замежных спраў і гандлю, рэстрыкцыі ўведзеныя ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Таксама санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да высокапастаўленых чыноўнікаў Мінабароны і камандзіраў.

Санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да Дзяржкамваенпрама, Synesis, «ОКБ ТСП» і кампаніі «Абаронныя ініцыятывы».

Апошнія навіны