BE RU EN

Нямеччына ўзброіла УСУ магутнымі супрацьтанкавымі гранатамётамі і мінамі

  • 17.05.2022, 11:53

Украіна атрымала таксама нямецкую зброю для знішчэння бункераў ворага.

Узброеныя сілы Украіны пачалі атрымліваць нямецкую зброю для барацьбы з расейскай агрэсіяй.

Урад Нямеччыны паставіў Украіне дадатковае ўзбраенне для барацьбы з расейскім войскам за апошнія два тыдні. Паступіла 2 450 аднаразовых ручных супрацьтанкавых гранатамётаў RGW-90, 1600 ручных супрацьтанкавых гранатамётаў DM22 і 3000 супрацьтанкавых мін DM31, піша Spiegel (пераклад — glavred.info).

Пры гэтым новыя пастаўкі ФРГ пацвердзілі ўжо ва ўкраінскіх урадавых колах. Украіна замовіла і аплаціла супрацьтанкавую зброю RGW-90, якое ў Бундэсверы называюць Matador, непасрэдна ў нямецкага вытворцы. Між тым, супрацьтанкавыя міны, відавочна, паступаюць з запасаў Бундэсвера.

Адзначаецца, што Бэрлін дастаўляў ва Украіну пераважна супрацьтанкавую зброю, мільёны боепрыпасаў рознага калібру і выбухоўку. У спісах забеспячэння таксама ёсць 15 адзінак зброі для знішчэння бункераў.

Апошнія навіны