BE RU EN

Швэцыя падпісала заяўку на ўступленне ў NАТО

  • 17.05.2022, 11:39

Заяўка краіны будзе пададзеная разам з заяўкай Фінляндыі.

Міністарка замежных спраў Швэцыі Ан Ліндэ падпісала заяўку на ўступленне краіны ў Паўночнаатлантычны альянс.

Аб гэтым піша "Еўрапейская праўда".

"Гэта ўспрымаецца як вялікая, сур'ёзная падзея, як крок, які мы ўважаем за найлепшым для Швэцыі", - пракаментавала міністарка.

Паводле яе слоў, зараз заяўка Швецыі будзе пададзеная разам з заяўкай Фінляндыі. Гістарычнае галасаванне фінскага парламента чакаецца ўвечары 17 траўня.

Напярэдадні ўрад Швэцыі афіцыйна прыняў пастанову аб тым, што краіна пасля амаль 200 гадоў нейтралітэту падасць заяўку на сяброўства ў NАТО, а ў парламенце Фінляндыі да позняга вечара працягваліся дэбаты аб уступленні.

Большасць дэпутатаў выказаліся за такі крок. Прэзідэнт Саўлі Нііністэ, за якім - фінальная пастанова аб падачы заяўкі, хутчэй за ўсё прыме яе дыстанцыйна, знаходзячыся з візітам у Швэцыі на запрашэннн караля Карла XVI Густава.

Апошнія навіны