BE RU EN

Затрыманы старшыня Беларускага незалежнага прафзвязу

  • 17.05.2022, 11:00

Максіма Пазнякова затрымалі людзі ў цывільным на аўтамабілях без апазнавальных знакаў.

Сёння раніцай у Наваполацку затрыманы старшыня Беларускага незалежнага прафзвязу Максім Пазнякоў, піша "Салiдарнасць".

Яго затрымалі каля дзіцячага сада, куды ён адвёў дзяцей. Затрыманне рабілі людзі ў цывільным на аўтамабілях без апазнавальных знакаў.

Адзначым, што днямі Максім Пазнякоў быў абраны в.а. намесніка старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафзвязаў. Ён замяніў на гэтай пасадзе затрыманага ў красавіку Сяргея Антусевіча, які трапіў пад чыстку разам з больш як дзясяткам іншых прафзвязных лідараў і актывістаў незалежнага прафруху Беларусі.

Апошнія навіны