BE RU EN

Буйны пажар у Расеі: у Новасібірскай вобласці палае хімзавод

  • 17.05.2022, 10:52

Плошча ўзгарання можа даходзіць да 2-х тысяч квадратных метраў.

У Бердску Новасібірскай вобласці (Расея) загарэўся буйны завод вырабу ўпаковачных матэрыялаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні расейскага МНС.

Спецыялісты службы пажаратушэння, якія прыбылі на месца выкліку, аб'явілі трэці ранг складанасці пажару. На месцы працуюць 10 пажарных разлікаў ці дзесяць брыгад на аўтацыстэрнах.

Відавочцы ў сацсетках заяўляюць, што плошча ўзгарання можа даходзіць ад 500 да 2 000 квадратных метраў.

Зараз змагары з агнём лакалізуюць буйное ўзгаранне і абараняюць суседнія збудаванні ад пераходу полымя.

Паводле папярэдніх звестак, унутры будынка знаходзіцца вытворчасць матэрыялаў з поліэтылену. Калі на месца прыбылі першыя выратавальныя падраздзяленні, агнём быў ахоплены ўвесь дах двухпавярховага цаглянага будынка.

З аператыўнай інфармацыі, самастойна з будынка эвакуаваліся шэсць чалавек. Звесткі аб пацярпелых не паступалі.

Апошнія навіны