BE RU EN

«Расея - дзікая дзяржава»: акупанты ў жаху ад «Байрактараў» і іншай зброі УСУ

  • 17.05.2022, 10:30

Перахопленая новая размова захопнікаў.

Расейскія захопнікі зайздросцяць украінскім вайскоўцам праз тое, што ва УСУ ёсць найноўшае ўзбраенне. А акупантаў пры гэтым РФ не забяспечыла неабходным вайсковым абсталяваннем, калі развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны.

Пра гэта расейскі акупант расказвае знаёмаму праз тэлефон. Іх размову перахапіла і апублікавала Служба бяспекі Украіны.

"Нам бы беспілотнікі, як у іх "Байрактар". Была б размова іншая... Іх птушачкі паляталі, каардынаты адзначылі, і тады яны як ударылі па [нецэнз.] нас" - пажаліўся свайму сябру кантрактнік, які ваюе на Запарожжы.

Сам захопнік у размове пачаў высмейваць "веліч Расеі". Паводле ягоных слоў, РФ не забяспечыла іх нават простымі дронамі, і зараз акупанты просяць сваіх родных шукаць і купляць ім хоць нейкія беспілотнікі. Часткова дроны для іх купляюць спонсары.

"Расея - дзікая дзяржава .. Самі распачалі гэтую спецаперацыю ... А фермеры цяпер нам збіраюць грошы, каб купіць квадрыкі", - кажа захопнік.

Таксама акупанты з жахам сочаць за тым, як ва Украіну паступае заходняе ўзбраенне. Са слоў захопніка, яны ўвесь час чытаюць навіны, як іншыя краіны даюць Украіне зброю, і баяцца, калі надыдзе той час, калі атрыманую вайсковую дапамогу УСУ пачнуць выкарыстоўваць на фронце.

У СБУ пры гэтым адзначаюць, што, мусіць, акупанты яшчэ не чыталі навін пра новыя гарматы і лэнд-ліз.

"Таму наперадзе ў іх шмат адкрыццяў. Не толькі ў навінах, але і на полі бою", - адзначылі ў СБУ.

Апошнія навіны