BE RU EN

Turkish Airlines падоўжыла скасаванне рэйсаў са Стамбула ў Менск і назад

  • 17.05.2022, 10:26

На гэты раз - да 30 чэрвеня.

Турэцкая авіякампанія Turkish Airlines працягнула скасаванне рэйсаў са Стамбула ў Менск і назад да 30 чэрвеня ўключна, паведамляе Telegram-канал "Minsk Airport".

Нагадаем, што 19 красавіка беларускі авіяперавозчык "Белавія" адкрыў чартарную праграму ў Турцыю рэйсам да Анталлі. З 30 траўня праграму папоўняць рэйсы на курорт Бодрум, якія стануць выконвацца раз на 10 дзён на Boeing 737-800.

Акрамя таго, зараз чартарнымі рэйсамі са сталіцы можна паляцець у Шарм-эль-Шэйх і Хургаду.

Апошнія навіны