BE RU EN

Сёння расейскі вайсковы спадарожнік некантралявана абрынецца на Зямлю

  • 17.05.2022, 10:13

На корпус запушчанай 29 красавіка ракеты была нанесеная літара Z.

Запушчаная на арбіту ў выпрабавальным палёце ракета Ангара-1.2 вайсковы спадарожнік "Космас-2555" краіны-акупанткі Расеі "не здзейсніў ніякіх арбітальных манеўраў" і "некантралявана ўвойдзе ў атмасферу ў аўторак", гэта значыць 17 траўня.

Пра гэта піша ў Twitter вядомы аматар космасу Джонатан Макдаўэл, навуковец Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі ў Кембрыджы, піша liga.net.

Макдаўэл адзначыў, што акно нявызначанасці на момант публікацыі яго допісу складае "плюс-мінус 9 гадзін", таму ніхто не ведае, дзе дакладна ўпадзе "Космас-2555".

Ён удакладніў, што блакітныя лініі на графіцы паказваюць вышыні апагею/пэрыгею.

"Мяркуецца, што ён мае масу меншую за тону, так што няма пра што турбавацца: ён амаль цалкам згарыць", – супакоіў астраном.

Навуковец задаецца пытаннем: ці быў гэта проста макет спадарожніка, а не дзейны апарат? У каментарах падпісанты іранізуюць, што ў выпадку яго падзення "будзе абвешчана, што гэта быў макет".

На корпус запушчанай 29 красавіка ракеты была нанесеная выява літары Z - галоўны сімвал расейскай поўнамаштабнай агрэсіўнай вайны супраць Украіны.

Апошнія навіны