BE RU EN

Камбат спецпадраздзялення Kraken: Вораг адкінуты яшчэ на 20 кіламетраў ад Харкава

  • 17.05.2022, 9:02

Цяпер да горада не дастаюць артылерыйскія абстрэлы.

Абаронцы Украіны адкінулі расейскіх акупантаў ад Харкава на 20 кіламетраў. Цяпер да горада не дастаюць артылерыйскія абстрэлы. У горадзе паступова наладжваецца жыццё.

Пра гэта расказаў камандзір батальёна спецпадраздзялення Kraken Канстанцін Нямічаў у эфіры 5 канала.

“Ад самога горада Харкава мы адкінулі расейскія войскі на 20 км. То бок, гэта ўжо бяспечны адцінак для таго, каб сам горад не абстрэльваўся. У нас ёсць такі раён Салтоўка, які ўвесь час абстрэльвалі, ён вельмі знішчаны. Зараз туды ўжо не прылятае. праводзяць размінаванне. Гэта значыць мы зрабілі ўсё, каб у Харкаве пачалося жыццё", - расказаў камбат.

Паводле ягоных слоў, зона адказнасці яго батальёна - на поўначы Харкава.

"Наша падраздзяленне расчышчала Рускую Лазовую, Пітомнік і цяпер мы плануем рухацца далей. Ёсць разуменне, як гэта рабіць. І РФ будзе несці вельмі вялікія страты, калі зараз не складзе зброю і не здасца ў палон", – сказаў Нямічаў.

Са словах камбата, украінскія абаронцы, нягледзячы на тое, што вораг акапаўся, плануюць адкінуць яго за мяжу з Расеяй. Пасля гэтага пяройдуць на іншыя кірункі рэгіёну і будуць рабіць "шмат сюрпрызаў акупантам".

"У нас зона адказнасці - гэта поўнач ад Харкава, дзе мы цяпер ідзём да межаў Расеі. Вораг акапаўся, але мы праводзім патрэбную працу, каб дайсці да мяжы. Потым будзем пераходзіць на іншыя кірункі - гэта тычыцца Ізюма і іншых напрамкаў рэгіёну. Ужо ёсць інфармацыя, выведка працуе, дзе ў іх там ёсць шляхі забеспячэння. Будзем рыхтаваць шмат сюрпрызаў акупантам", - сказаў Нямічаў.

Апошнія навіны