BE RU EN

Украінскія ваяры разбамбілі склад боепрыпасаў РФ: моцнае відэа

  • 17.05.2022, 8:34

Месца размяшчэння склада выявілі выведчыкі.

Украінскія вайскоўцы ўдарылі па чарговым складзе з боепрыпасамі расейскіх акупантаў.

Пра гэта паведамляе 45 асобная артылерыйская брыгада Узброеных сіл Украіны на сваёй старонцы ў Facebook.

"Эфектнае знішчэнне варожага склада з боепрыпасамі. Выведкай выяўленае месцазнаходжанне варожага склада з боепрыпасамі. Праведзенай дадатковай выведкай з паветра пацверджанае пастаяннае знаходжанне ў раёне склада грузавых аўтамабіляў ворага і пад'езд да складу варожай бранятэхнікі. Дзякуючы ўмеламу карэктаванню склад знішчаны. Слава Украіне! – гаворыцца ў паведамленні.

Ваяры таксама абнародавалі відэа знішчэння.

Апошнія навіны