BE RU EN

ЕЗ выдаткаваў Украіне яшчэ 500 млн еўраў на ўзбраенне

  • 16.05.2022, 21:54

Але не ўзгадніў шосты пакет санкцый супраць РФ.

Еўрапейскі Звяз узгадніў 500 млн еўраў дапамогі Украіне, паведаміў на брыфінгу 16 красавіка кіраўнік дыпламатыі Еўразвязу Жазэп Барэль.

У той жа час кіраўнікі МЗС краін Еўразвязу не ўзгаднілі шосты пакет санкцый, які прадугледжвае адмову ад расейскіх энэрганосьбітаў.

Як растлумачыў Барэль, на пасяджэнні Рады Еўрапейскага Звязу было ўзгоднена выдзяленне дадатковых 500 мільёнаў еўраў з Еўрапейскага фонду міру. У цэлым жа на патрэбы Украіны такім чынам будзе выдаткавана 2 мільярды еўраў. Грашовыя сродкі пойдуць на цяжкае ўзбраенне - бронетэхніку, танкі, цяжкую артылерыю, боепрыпасы.

Што да ўзгаднення шостага пакета санкцый супраць Расеі, Барэль адзначыў, што не можа сказаць, колькі часу зойме абмеркаванне нафтавага эмбарга. Ён дадаў, што кіраўнікі МЗС краін ЕЗ не абмяркоўвалі пытанне кампенсацыі асобным сябрам за адмову ад расейскай нафты.

Апошнія навіны