BE RU EN

Макрон прызначыў новую прэм'ер-міністарку Францыі

  • 16.05.2022, 20:25

Гэта другі выпадак у гісторыі Францыі, калі ўрад узначаліла жанчына.

Былая міністарка працы Элізабэт Борн была прызначаная новай прэм'ер-міністаркай Францыі.

Пра гэта паведамляе Елісейскі палац.

«Прэзідэнт Рэспублікі Эмануэль Макрон прызначыў спадарыню Элізабэт Борн прэм'ер-міністаркай і даручыў ёй сфармаваць новы ўрад», – гаворыцца ў паведамленні.

Элізабэт Борн стала другой жанчынай, якая заняла пасаду прэм'ер-міністаркі Францыі. 30 гадоў таму Эдыт Крэсан займала гэтую пасаду на працягу 11 месяцаў.

Апошнія навіны